Завітак юнацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Завітак юнацтва (таксама пасма юнацтва) — у Старажытным Егіпце дзіцячая касічка з доўгай пасмы валасоў на паголенай галаве, закручаная на канцы ў кудзер; сімвал непаўналецця  (руск.).

Валасы згольвалі, пакідаючы адну або некалькі пасмаў: дзяўчынкам — на цемені, хлопчыкам — па баках галавы. Сан sem-жрацоў  (руск.) прадугледжваў нашэнне юнацкага завітка, паколькі абавязкі ўзыходзілі да выканання рытуалаў сынамі для сваіх хворых бацькоў у ранніх пахавальных культах[1].

Багі з пасмай юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Месяцовыя багі Ях  (руск.)[2] і Хонсу  (руск.) маляваліся з «пасмай юнацтва».

Егіпецкі бог зімовага сонца Гарпехруці (Гор малодшы), сын Асірыса і Ісіды, адлюстроўваўся ў выглядзе голага дзіцяці з дзіцячай касой на галаве і пальцам правай рукі ў роце. Грэкі перанялі яго як Гарпакрата  (руск.), захаваўшы аголенасць і «завітак юнацтва», але, не зразумеўшы прыкметы дзяцінства, сталі шанаваць яго як бога маўчання[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Richard H. Wilkinson. The Complete Temples of Ancient Egypt. — Thames & Hudson, 2000. — С. 91-94.
  2. Pat Remler. Egyptian Mythology, A to Z. — Infobase Publishing, 2010. — С. 1—2, 21. — 233 с. — ISBN 9781438131801. Архівавана 8 лістапада 2018 года.
  3. Гарпократ // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]