Замак Камарк
Славутасць | |
Замак Камарк | |
---|---|
44°56′30″ пн. ш. 1°06′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Дата заснавання | XII стагоддзе |
Сайт | commarque.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак Камарк — французскі замак, які пабудаваны на камяністым агаленні ў даліне ракі Бёнь у Дардоні, у камуне Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірэй. Тут размешчаны сярэднявечны каструм (ваенны лагер), які аб’ядноўвае ў сабе агароджу, замак, капліцу і шляхецкія дамы. Пячора Камарк знаходзіцца ўнізе, непасрэдна над крэпасцю.
Знаходзіцца насупраць замка Ласёль, размешчанага на другім беразе Бёня і які ў Сярэднявеччы быў акупаваны англічанамі.
Дарога да замка ідзе па камяністай сцежцы, потым патрабуецаа прайсці каля 600 метраў праз лес. Шлях да замку настолькі цяжкі, што яму дадзена мянушка «Забытая крэпасць».
2 верасня 1943 года замку быў наданы афіцыйны статус помніка гісторыі Францыі[2][3][4].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ https://web.archive.org/web/20070113030228/http://www.commarque.com/htmgb/histoire.php
- ↑ https://www.pop.culture.gouv.fr/notice/merimee/PA00082535
- ↑ https://web.archive.org/web/20070311004602/http://www.travellady.com/Issues/June04/858DiggingOuttheCenturies.htm