Замак у Мошне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Замак у Мошне
польск.: Pałac w Mosznej
50°26′29″ пн. ш. 17°46′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт moszna-zamek.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак у Мошне — палац у вёсцы Мошна, Апольскае ваяводства Польшчы. Размешчаны на поўдні краіны, за 30 км на поўдзень ад горада Аполе. У будынку дзейнічае гатэль і рэстаран.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Эклектычны комплекс складаецца з перабудаванай пасля пажару ў 1896 годзе барокавай цэнтральнай часткі, неагатычнай усходняй і неарэнесанснай заходняй частак.

З 1866 па 1945 гады аб’ект быў рэзідэнцыяй сілезскай сям’і Ціле-Вінклер. Яе прадстаўнікі аказалі найбольшы ўплыў на цяперашні выгляд аб’екта. Галоўным фундатарам замка быў Франс Губерт Ціле-Вінклер. Вясной 1945 года сям’я Ціле-Вінклер пакінула замак, уцякаючы ў Германію.

У 1945 годзе ў замку дыслакаваліся жаўнеры Чырвонай арміі, якія спустошылі аб’ект, раскраўшы мэблю і іншыя рэчы. Пасля вайны ў замку размяшчаліся розныя ўстановы. З 1972 па 2013 гады тут дзейнічаў Цэнтр лячэння неўрозаў, які пазней пераехаў у новы будынак.

У частцы мясцовага парку ў 1948 годзе быў створаны дзяржаўны конезавод. У цяперашні час ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня замка і яго шматлікія вежы робяць уражанне вертыкалізму. Паверхня аб’екта налічвае агулам 8 тысяч квадратных метраў, на якіх размешчаныя 365 пакояў, а агульная кубатура будынка складае 65 тысяч кубічных метраў[1].

Зноскі