Замак у Рэшалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Замак у Рэшалі
54°02′54″ пн. ш. 21°08′52″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1373
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак у Рэшалі — замак у польскім горадзе Рэшаль. У замку месціцца аддзел музея Варміі і Мазур з сядзібай у Ольштыне, а таксама гатэль і рэстаран.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра драўляную вартаўнічую вежу, пабудаваную тэўтонцамі ў лукавіне ракі Сайна, адносяцца да 1241 года. Раней у гэтым месцы існавала прускае гарадзішча. Паселішча, якое ўзнікла побач з вартаўнічай вежай, атрымала гарадскія правы ў 1337 годзе.

У 1350 годзе біскуп Ян І з Майсена пачаў будаўніцтва цаглянай крэпасці. Будаўнічыя работы працягваліся паўстагоддзя. Ад 1355 да 1373 гадоў рэалізацыю праекта працягваў пераемнік Яна І з Майсена — Ян ІІ Стрыпрок. У гэты перыяд замак атрымаў сваю першапачатковую форму — з аднаго крыла з жылымі памяшканнямі, з астатніх бакоў замкавы двор акружалі муры.

Другі этап прыпадае на часы біскупа Генрыка ІІІ Сарбома, які ў новым паўднёвым крыле замка арганізаваў жылыя памяшканні для біскупаў.

У канцы XIV і пачатку XV стагоддзяў каля заходняга муру і ўязной брамы былі дабудаваныя новыя часткі. Гэтую форму з невялікімі зменамі замак захаваў па сённяшні дзень. Спачатку ў замку былі яшчэ аркады, але яны былі разбураныя ў 1822 годзе.

Пазнавальнай рысай замка з’яўляецца вежа ў паўночна-заходнім куце комплексу. Вежа ў ніжняй частцы квадратная, у верхняй — круглая. У ходзе археалагічных работ у супрацьлеглым куце крэпасці былі выяўленыя падмуркі другой, падобнай вежы. Таксама ў ходзе археалагічных работ высветлілася, што першапачаткова замкавая брама размяшчалася ў паўднёвай сцяне крэпасці і была перанесена пасля таго, як у гэтым месцы былі пабудаваныя жылыя памяшканні.

Аб’ект страціў сваё значэнне ў другой палове XVIII стагоддзя. Дакументы з 1767 года сведчаць, што замкавы комплекс быў моцна пашкоджаны. Да 1795 года замак быў пераўтвораны ў турму.

У пачатку XIX стагоддзя замак двойчы пустошылі пажары. Пасля гэтых трагічных падзеяў ён быў перададзены лютэранскай абшчыне, якая пачала яго рамонт. У выніку гэтых работ знешні выгляд замка быў дастаткова зменены. Паўднёвая частка замка была перабудаваная ў касцёл. Астатнія часткі замка былі прыстасаваныя для жылых мэтаў.

У міжваенны перыяд у замку пачаліся працы па рэканструкцыі, якія з перапынкамі працягваюцца да гэтага часу[1].

Зноскі