Замошша (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Замошша — курганныя могільнікі XХІ стагоддзяў каля вёскі Замошша Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 0,2 км на поўдзень ад вёскі, на полі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

13 моцна абараных насыпаў паўсферычнай формы дыяметрам 5—15 м, вышынёй 1,5—2 м. Абследавалі Г. В. Штыхаў (1967) і А. Р. Мітрафанаў (1972).

У 1972 годзе З. М. Сяргеева раскапала тры курганы на знос з захаваннем броўкі шырынёй 1 м. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне і трупаспаленне. Знойдзены абломак масіўнага жалезнага прадмета, бронзавыя накладкі на пояс, цэлае глінянае вядзерца з вушкам і лінейным арнаментам, фргамент жалезнага нажа з шырокай спінкай, бронзавыя літыя накладкі на пояс з раслінным арнаментам, кераміка, косці чалавека, каня і дробных жывёл.

Аналагі пахавання знойдзены ў Люцынскім могільніку X—XI стагоддзяў каля горада Лудза ў Латвіі і Гняздоўскіх курганах X стагоддзя ў Расіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]