Люцынскі могільнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лю́цынскі могільнік — могілкі латгалаў IXX стст. каля г. Лудза (ранейшая назва Люцын) у Латвіі. Адкрыты Е. Р. Раманавым у 1890 годзе. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, трупаспаленне і пахаванне адных рэчаў. У жаночых пахаваннях знойдзе на шмат бронзавых упрыгожанняў (нагрудныя ланцужкі, вітыя і пласціністыя грыўні, бранзалеты са змяінымі галоўкамі на канцах, пярсцёнкі, трапецападобныя падвескі і інш.); у мужчынскіх — жалезныя наканечнікі дзідаў, сякеры, масіўныя бранзалеты, якія выконвалі ролю кастэтаў. Багатых пахаванняў няшмат, але яны выразна адрозніваліся ад звычайных пахаванняў, што сведчыць пра значную сацыяльную дыферэнцыяцыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]