Заходнія падыходы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходнія падыходы

Заходнія падыходы (англ.: Western Approaches) — раён Атлантычнага акіяна, які абмывае з захаду Брытанскія астравы. Абмежаваны з захаду мерыдыянам 30° W, з поўначы шыратой вострава Уэстрэй, і з поўдня шыратой мыса Лізард, адпаведна.

Раён меў стратэгічную важнасць падчас Бітвы за Атлантыку, з прычыны таго, што праз яго праходзілі ўсе шляхі канвояў на лініі Англія-Паўночная Амерыка, і частка шляхоў у паўночныя порты Савецкага Саюза. Гэта добра разумела як нямецкае, так і брытанскае камандаванне. Асабіста адмірал Дзёніц сканцэнтраваў тут дзеянні падводных лодак супраць суднаходства саюзнікаў.

У сваю чаргу, Адміралцейства для барацьбы з імі стварыла тут Камандаванне Заходніх падыходаў. На першым этапе Бітвы за Атлантыку канваіраванне ажыццяўлялася толькі ад брытанскіх портаў да мерыдыяна 30° з.д. і назад; за яго межамі транспарты ішлі самастойна, гэта значыць Заходнімі падыходамі абмяжоўваліся дзеянні вартавых караблёў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Naval History of World War II, Bernard Ireland, ed. Harper Collins, 1998.
  • To Die Gallantly: the Battle of the Atlantic. T. J. Runyan, J. M. Copes, ed. Westview Press, 1995.