Карл Дзёніц
| Карл Дзёніц Karl Dönitz |
||||||||
|
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 30 красавіка — 23 мая 1945 | ||||||||
| Папярэднік: | Адольф Гітлер як фюрар Германіі | |||||||
| Пераемнік: | пасада скасаваная; Тэадор Хойс як федэральны прэзідэнт Заходняй Германіі; Вільгельм Пік як прэзідэнт ГДР |
|||||||
| Нараджэнне: | 16 верасня 1891 Грунау, Германія |
|||||||
| Смерць: | 24 снежня 1980 Аўмюле, Шлезвіг-Гальштэйн, Заходняя Германія |
|||||||
| Ваенная служба | ||||||||
| Гады службы: | 1910 – 1945 | |||||||
| Прыналежнасць: | ||||||||
| Род войск: | ||||||||
| Званне: | Грос-адмірал (1943) | |||||||
| Камандаваў: | Падводны флот, крыгсмарынэ | |||||||
| Бітвы: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
|||||||
| Узнагароды: |
спражкі да Жалезных крыжоў |
|||||||
Карл ДЗЁНІЦ (ням.: Karl Dönitz [ˈdøːnɪts]; 16 верасня 1891, Грунау, Германія – 24 снежня 1980, Аўмюле, Шлезвіг-Гальштэйн, Заходняя Германія) — нямецкі марскі афіцэр (з 1943 грос-адмірал) і галоўнакамандуючы Крыгсмарынэ (ням.: Kriegsmarine) падчас Другой сусветнай вайны. У траўні 1945, паводле тастаменту Гітлера, на працягу 23 дзён з’яўляўся рэйхспрэзідэнтам Германіі і галоўнакамандуючым Вермахта.
Біяграфія[правіць]
Дзёніц нарадзіўся ў населеным пункце Грунаў (ням.: Grünau) (цяпер уваходзіць у склад Берліна), у сям’і інжынера-оптыка Эміля Дзёніца і Ганны Баер. У яго таксама быў старэйшы брат, Фрыдрых.
Пасля заканчэння гімназіі, 1 красавіка 1910 Дзёніц залічаецца ў якасці кадэта ў Імператарскі ваенна-марскі флот (ням.: Kaiserliche Marine). Адукацыю ён атрымоўваў на бронепалубным крэйсеры I рангу «Герта»(1910—1911) і ў ваенна-марскім вучылішчы Мюрвік. 15 красавіка 1911 пасля здачы іспытаў атрымаў званне мічмана (ням.: Fahnrich zur See). 1 кастрычніка 1912 года пераведзены на лёгкі крэйсер «Брэслаў», які накіроўваўся ў паход да Міжземнага мора. 27 верасня 1913 быў прыстаўлены да звання лейтэнанта флота (ням.: Leutnant zur See).
- 1 красавіка 1910 — 31 сакавіка 1911 папярэдняя падрыхтоўка і стажыроўка на цяжкім крэйсеры «Герта».
- 1 красавіка 1911 — 30 верасня 1912 марское вучылішча і адмысловая падрыхтоўка.
Удзел у Першай Сусветнай вайне[правіць]
У пачатку вайны Дзёніц праходзіў службу на крэйсеры «Брэслаў» у Міжземным моры. У жніўні 1914 «Брэслаў» разам з лінейным крэйсерам «Гёбен» былі прададзеныя Турцыі (фармальна), і пасля пераназвання ў «Мідзілі» і «Султан Явуз Селім» адпаведна, сталі прымаць удзел у баявых дзеяннях супраць рускага флота на Чорным моры. 22 сакавіка 1916 Дзёніц атрымаў чарговае званне обер-лейтэнанта флота (ням.: Oberleutnant zur See). Пакуль «Брэслаў»/«Мідзілі» стаяў на рамонце ў доках Дзёніца часова прызначылі камандзірам аэрадрома лётнага падраздзялення на Дарданэлах. Адтуль ён запытаў пераводу ў падводны флот, які паказаў сваю эфектыўнасць у кастрычніку 1916. Ён служыў вахтавым афіцэрам на U-39, і ў лютым 1918 даслужыўся да камандзіра падводнай лодкі UC-25. 5 верасня 1918, ён стаў камандзірам UB-68, якая дзейнічала ў Міжземным моры. 4 кастрычніка гэтая лодка была знішчаная караблямі аховы брытанскага канвою, і Дзёніц быў узяты ў палон.
Вайна скончылася ў 1918, але Дзёніц заставаўся ў брытанскім лагеры для ваеннапалонных да вызвалення ў ліпені 1919.
За час сваёй службы вахтавым афіцэрам і камандзірам падводнай лодкі Дзёніц зразумеў, што асноўнай прычынай няўдач нямецкага падводнага флота ў канцы вайны было ўвядзенне Брытаніяй сістэмы канвояў. Калі канвой і падвяргаўся нападу падводнай лодкі, то агульныя страты былі невялікімі, а верагоднасць паўторнай яго атакі імкнулася да нуля. Такім чынам, трэба было зрабіць так, каб супраць буйных канвояў дзейнічала як мага больш падводных лодак.
- 1 кастрычніка 1912 — 11 верасня 1916 лёгкі крэйсер «Брэслаў»/«Мідзілі»
- 12 верасня 1916 — снежань 1916 аэрадром Сан Стэфана і Дарданэлы
- Снежань 1916 — 16 студзеня 1917 падрыхтоўка афіцэра-падводніка
- 17 студзеня 1917 — 28 лютага 1918 падводная лодка U 39, вахтавы афіцэр
- 1 сакавіка 1918 — 4 верасня 1918 падводная лодка UC 27, камандзір
- 5 верасня 1918 — 4 кастрычніка 1918 падводная лодка UB 68, камандзір
- Асобы
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Грунау
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Аўмюле
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
- Кавалеры Ордэны Міхая Адважнага
- Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры Ордэна дому Гогенцолернаў
- Узнагароджаныя нагрудным знакам падводніка
- Адміралы Германіі
- Ваенныя маракі Германіі
- Прэзідэнты Германіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Кавалеры рыцарскага крыжа з дубовымі лістамі
- Нацысцкія злачынцы
- Мемуарысты
