Землетрасенне на Тайвані (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступствы землетрасення.

3 красавіка 2024 года на Тайвані здарыўся землятрус, наймацнейшы за апошнія 25 гадоў. Першыя штуршкі зафіксаваны а 07:58 па мясцовым часе. Землятрус складаўся з серыі штуршкоў, магнітуда мацнейшага з іх дасягала 7,7. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 1,5 км у моры каля ўсходняга ўзбярэжжа вострава, паблізу горада Хуалянь.

Штуршкі адчуваліся на ўсім востраве Тайвань. Следам за асноўным штуршком праз чвэрць гадзіны здарыліся штуршкі магнітудай 6,6 і 6,3, таксама было зафіксавана да 60 афтэршокаў магнітудай ад 4,1. Сур’ёзней за ўсіх пацярпеў горад Хуалянь, дзе абрынулася некалькі будынкаў. Загінула 7 чалавек, 736 чалавек было паранена. Як мінімум 77 чалавек былі заблакаваны ў пашкоджаных будынках. Без электраэнергіі засталіся больш за 87 тысяч хатніх гаспадарак. Для выратавальных аперацыях задзейнічалі армію.

Землятрус таксама адчуваўся ў правінцыях Фуцзянь і Цзянсі КНР, на поўдні кантынентальнага Кітая спынілі рух цягнікоў. У японскай прэфектуры Акінава, на ўзбярэжжы Кітая і Філіпін абвясцілі пагрозу цунамі.

Найбуйнейшы ў свеце вытворца паўправаднікоў TSMC ацаніў страты кампаніі ў $ 60 млн[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. TSMC оценила убыток от землетрясения на Тайване в $60 млн. Коммерсантъ. Праверана 3 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]