Тайвань
|
|||||
| Нацыянальны гімн Тайваня | |||||
| Заснавана | 1911 | ||||
| Афіцыйныя мовы | {{{Мовы}}} | ||||
| Сталіца | Тайбэй | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Новы Тайбэй | ||||
| Форма кіравання | Унітарная рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт | Ма Інцзю | ||||
| Плошча • Усяго |
136-я ў свеце 36.193 км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
23.252.392 чал. (50-я) 642 чал./км² (17-я) |
||||
| ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$876.035 (19-ы) $37.719 (19-ы) |
||||
| ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$466.832 (26-ы) $20.100 (39-ы) |
||||
| ІРЧП (2010) | 0,868 (22-ы) | ||||
| Валюта | Новы тайванскі долар | ||||
| Часавы пояс | +8 | ||||
Рэспубліка Кітай (кіт.: 中華民國) — часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнанае па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.
Палітычны статус [правіць]
Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскае Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.
Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсуса і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.
У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:
- КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
- КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.
Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.
Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, ўсе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.
Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак, у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайваньскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.
Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень ёсць прыярытэтным накірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
