Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1931(1931-06-11) (92 гады)
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна медаль «За працоўную доблесць»

Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка (11 чэрвеня 1931, Высачаны, Лёзненскі раён —) — майстар абутковага вытворчага аб’яднання «Луч» Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1931 годзе ў рабочай сям’і ў вёсцы Высачаны. Да пачатку вайны скончыла чатыры класы школы. У 1943 годзе была адпраўлена ў Германію на прымусовыя працы  (руск.). Пасля вяртання на радзіму скончыла пяты клас і з’ехала ў Мінск, дзе стала навучацца ў рамесным вучылішчы № 11, пасля заканчэння якога працавала з 1948 года швяёй-нарыхтоўшчыцай на Мінскай абутковай фабрыцы імя Калініна (пазней — аб’яднанне «Луч»). У 1951 годзе скончыла курсы павышэння кваліфікацыі, выкладала вытворчае навучанне ў школе ФЗН  (руск.) пры фабрыцы (пазней — СГПТВ № 43). Без адрыву ад вытворчасці скончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Мінску ў 1965 годзе[1]. З 1952 года — майстар швейнага ўчастка цэха мадэльнага жаночага абутку. У 1965 годзе ўступіла ў КПСС[1].

Была ініцыятарам сацыялістычнага спаборніцтва па засваенні і замяшчэнні сумежных спецыяльнасцяў, у выніку чаго на абутковай фабрыцы значна ўзрасла прадукцыйнасць працы. Датэрмінова выканала заданні сямігодкі  (руск.). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года за выдатныя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

З 1981 года працавала майстрам вытворчага навучання СГПТВ № 34 у Мінску.

У 1986 годзе выйшла на пенсію. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Напісала некалькі аўтабіяграфічных твораў:

  • Память сердца: страницы воспоминаний, 2008
  • Я перед вами с памятью своей, 2014

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе ў Лёзна была адкрыта Алея Славы, на якой знаходзіцца стэла з партрэтам Зінаіды Гарачка[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Горячко Зинаида Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
  2. В Лиозно на Аллее Славы увековечили имена знаменитых земляков Архівавана 30 снежня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горячко З. Д., Я перед вами с памятью своей, Минск, 2014
  • Горячко З. Д., Память сердца: страницы воспоминаний Архівавана 30 верасня 2018.// брошюра, Минск, 2008
  • В. Тарасевич, Её счастливая судьба Архівавана 11 сакавіка 2016.// Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1/[Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 197—201
  • Бараноўская Л. Яе загартоўвала праца: [Пра Героя Сацыялістычнай працы Гарачка З. Д.] /Бараноўская //Сцяг перамогі. -
  • Героі працы: [Пра Героя Сацыялістычнай працы Гарачка З. Д.] //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка лёзненскага раёна. — Мн.: БелЭн., 1992. — С.568.
  • Липецая С. Луч «судьбы»: [О Герое Социалистического труда Горячка З. Д.] /С.Липецкая //Советская Белоруссия. — 2006. — 24 января.
  • Минское производственное обувное объединение «Луч». — Мн.: Полымя. — 1984. — С.24.
  • Павлючик Л. В поисках птицы счастья: [О мастере производственного объединения Минского СГПТУ-43 З. Д. Горячко] /Л.Павлючик //Знамя юности. — 1983. — 21 октября.
  • Перепечина, Я. Зинаида Дмитриевна Горячко / Я. Перепечина // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2006. — 24 кастр

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]