КА Марс-4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марс-4
КА Марс-4
КА Марс-4
Дата запуска апарата

21.07.1973

Месцазнаходжанне апарата:

арбіта вакол Сонца

Апісанне апарата
Маса:

3440 кг

  • 2270 кг (без паліва)

«Марс-4» — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя з серыі КА «Марс», адпраўленая да Марсу 21 ліпеня 1973 года ў 19:30:59. Быў запушчаны ў складзе чатырох АМС, прызначаных для вывучэння планеты. У групу ўваходзілі апараты «Марс-4» і «Марс-5», якія павінны былі выйсці на арбіту Марса і забяспечваць сувязь з пасадкавымі модулямі, якія неслі АМС «Марс-6» і «Марс-7».

Вага станцыі разам з палівам 3440 кг, без паліва — 2270 кг.

АМС дасягнула арбіты Марса 10 лютага 1974 года. З-за дэфектаў у электроніцы, тармазныя рухавікі не спрацавалі, і Марс-4 праляцеў міма планет на адлегласці 2200 км. Станцыя перадала адну фатаграфію і дадзеныя па ўпершыню выяўленай іёнасферы Марса. На дадзены момант апарат рухаецца па арбіце вакол Сонца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]