Кажан двухколерны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кажан двухколерны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vespertilio murinus

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632159
NCBI  59485
EOL  326348
FW  104146

Двухколерны кажан (Vespertilio murinus) — млекакормячая жывёла сямейства гладканосых лятучых мышэй.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 54—66, перадплечча 41—49 мм. Крылы вузкія і доўгія. Вушы кароткія. Поўсць доўгая, мяккая, зверху каля асновы карычневая (вар'іруе ад бурага да светла-карычневага), на канцах серабрыстая, знізу — белаватая або жаўтавата-шэрая.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кажан двухколерны на паштовай марцы Беларусі, 2006

Пашыраны ў Еўразіі, на поўнач да 60° паўн. шыраты, паўднёвая мяжа праходзіць праз Сярэднюю Італію, узбярэжжа Чорнага мора, Іран, Гімалаі і Паўночна-Усходні Кітай, у Еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, Паўднёвым Урале, у Сярэдняй Азіі, Паўднёвай Сібіры на поўнач да шыраты Новасібірска — Амура. На Беларусі звычайны від, трапляецца ва ўсіх раёнах. Двухколерныя кажаны з Беларусі адзначаны на зімоўцы ў Румыніі, Аўстрыі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца ўсю ноч. Знішчае ліставёртак, молей, совак, агнёвак, пядзенікаў, бражнікаў, даўганосікаў, дробных хрушчоў, шаўкапрадаў і іншых насякомых.

Жыве калоніямі (да 50 асобін у кожнай, самцы і самкі асобна). У летніх сховішчах (у шчылінах драўляных сцен, за аканіцамі, у дуплах дрэў) самкі паяўляюцца ў другой палове мая, самцы — у другой палове чэрвеня. У канцы чэрвеня — першай палове ліпеня самка нараджае двух дзіцянят. Асеннія міграцыі ў канцы чэрвеня — ліпені.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]