Какапа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Какапа
Strigops habroptilus 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Папугаепадобныя

Сямейства:

Папугаевыя

Род:

Савіныя папугаі

Від:

Какапа

Навуковая назва

Strigops habroptilus Gray, 1845

ITIS   554865

Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка з сямейства папугаевых, адзіны від падсямейства Савіныя папугаі. З'яўляецца эндэмікам Новай Зеландыі, сустракаецца вельмі рэдка.

Змест

Апісанне [правіць]

Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на спіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра развітае апярэнне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.

Малюнак какапа з кнігі W. Buller «Birds of New Zealand»

З-за слаба развітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.

Экалогія [правіць]

Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).

Корміцца расліннай ежай, пераважна ягадамі.

Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзені — лютым.

Літаратура [правіць]

  • Жизнь животных в 6-ти т. Т. 5. Птицы. / Под ред. Н. А. Гладкова, А. В. Михеева — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1970.

У Сеціве [правіць]