Камсамольская Праўда
| Комсомольская Правда | |
|
Перадавіца газеты 23 мая 1930 года |
|
| Tип |
штодзённая |
|---|---|
| Фармат |
А3 |
|
|
|
| Выдавец |
ЗАТ «Издательский дом „Комсомольская правда“» |
| Рэдактар |
Уладзімір Сунгоркін («КП»)/Марыя Стацэнка («КП в Белоруссии») |
| Заснавана |
{{{заснаванне}}} |
| Мова | |
| Кошт |
вольны |
| Галоўны офіс |
{{{галоўны офіс}}} |
|
|
|
| Сайт: kp.by («КП в Белоруссии») | |
«Комсомо́льская Пра́вда» (бел.: Камсамольская Праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 года. У савецкі перыяд — орган ЦК ВЛКСМ.
[правіць] Гісторыя
Створаная ў адпаведнасці з рашэннем XIII з'езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 мая 1925 года накладам 31 тыс. асобнікаў.
Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 1960—1970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з'яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.
З 1 снежня 1990 года «Камсамольская праўда» перастала быць органам ЦК ВЛКСМ, ператварыўшыся ва «Усесаюзную штодзённую газету».
19 жніўня 1991 падчас Жнівеньскага путчу газета была забароненая ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю не выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю кроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумент.
У 1990—2000-я ад грамадcка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую кроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.
З 1993 года выходзіць штотыднёвік «Комсомольская Правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб'ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым па чацвяргах.
У панядзелак, 13 лютага 2006 года згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя «Комсомольской Правды». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы «Праўды». Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. «Праўды», 15.
У пачатку жніўня 2007 году «Комсомольская Правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб'яднання «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камерцыйныя і іншыя арганізацыі.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (руск.)
- «КП в Белоруссии» (руск.)
