Камітэт абароны рабочых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камітэт абароны рабочых (КАР) (польск.: Komitet Obrony Robotników, KOR), у 19771981 гадах Камітэт сацыяльнай самаабароны — Камітэт абароны рабочых (польск.: Komitet Samoobrony Społecznej KOR) — польская апазіцыйная праваабарончая арганізацыя, якая існавала ў Польскай Народнай Рэспубліцы з 1976 па 1981 гады. Арганізацыя выступала з пазіцый дэмакратычнага сацыялізму, левага лібералізму і каталіцкага салідарызму і была папярэднікам прафсаюза «Салідарнасць».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1976 года ў Польшчы пачаліся пратэсты і забастоўкі рабочых у Радаме і Урсусе. ПАРП задушыла пратэсты, удзельнікі забастовак былі звольненыя або арыштаваныя і аддадзены пад суд. Група польскіх дысідэнтаў вырашыла аказаць праследуемым працоўным юрыдычную дапамогу. Ініцыятарамі стварэння КАР як арганізацыі сталі Антоній Мацарэвіч, Яцак Курань, Пётр Наімскі, Ян Юзаф Ліпскі.

Камітэт аказаў пераследуемую грашовую, юрыдычную, інфармацыйную дапамогу. Сябры КАР збіралі грошы для сем’яў працоўных, зводзілі іх з адвакатамі, прысутнічалі на судовых паседжаннях і распаўсюджвалі інфармацыю. Дзейнасць КАР не магла застацца без рэакцыі ўлад, і ў маі 1977 года некалькі членаў камітэта былі арыштаваны службай дзяржаўнай бяспекі. Гэта выклікала галадоўку пратэсту ў касцёле Святога Марціна[1]. Улады палічылі за лепшае не абвастраць сітуацыю. 22 ліпеня 1977 года была абвешчана амністыя сябрам КАР і асуджаным за «беспарадкі» рабочым. На наступны дзень усе яны былі вызваленыя. Такім чынам, была дасягнута першапачатковая мэта камітэта. Аднак арганізацыя працягнула сваю дзейнасць. 29 верасня 1977 года КАР быў перайменаваны ў Камітэт сацыяльнай самаабароны — Камітэт абароны рабочых.

У далейшым камітэт працаваў з ячэйкамі Свабодных прафсаюзаў узбярэжжа, а пасля і з «Салідарнасцю». 23 верасня 1981 года, у пятую гадавіну камітэта, прафесар Ліпіньскі, выступаючы на I з’ездзе «Салідарнасці», абвясціў аб роспуску КСС-КАР, паколькі «Салідарнасць» пераняла функцыі і кадры камітэта[2].

Зноскі

  1. Głodówka w kościele św. Marcina w Warszawi. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 3 красавіка 2015.
  2. Rozwiązanie Komitetu Obrony Robotników. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2015. Праверана 3 красавіка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lipski, Jan Józef (1985). KOR : a history of the Workers’ Defense Committee in Poland, 1976-1981. Berkeley, CA: University of California Press. ISBN 0-520-05243-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]