Камітэт заходніх губерняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камітэт заходніх губерняў — камітэт Расійскай імперыі, які займаўся праблемамі пераважна беларуска-літоўскіх гурбеняў. Існаваў з 1831 па 1848 гг.

Прычыны стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах нарастаючага бюракратызму і перагружанасці дроб­нымі справамі органы ўлады Расійскай імперыі ўжо былі не ў стане аператыўна вырашаць важнейшыя пытанні заканадаўчага і адміністрацыйнага характеру. Праекты накіроўваліся то ў адно, то ў іншае міністэрства, у якіх накопліваліся тысячы нявырашаных спраў. Яшчэ больш складаная сітуацыя была з разглядам праблем, якія ўзнікалі на ўскраінах імперыі, дзе існавала «асаблівая» сістэма кіравання з «асаблівым» адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам і «асаблівымі» пасадамі. Каб разабрацца ў сітуацыі, ураду прыходзілася выдаткоўваць шмат часу, далучаць да рашэння праблем як вышэйшых саноўнікаў, так і мясцовае кіраўніцтва. Таму ўзнікла ідэя падмяніць цяжкую і косную дзяржаўную машыну надзвычайнымі орга­намі — сакрэтнымі камітэтамі. Менавіта яны надавалі дзяржаўнаму апарату Расійскай імперыі неабходную ступень гнуткасці[1].

Канкрэтнае становішча таго ці іншага камітэта ў сістэме ўстаноў Расійскай імперыі вызначалася яго складам (па пасадах і па персанальных прызначэннях), арганізацыяй справаводства і характерам адносін кіраўніка гэтага камітэта з імператарам. Рэалізацыя новай ідэалогіі прадугледжвала уніфікацыю ладу жыцця нацыянальных ускраін імперыі з яе ўнутранымі губернямі. Для рэалізацыі гэтай палітыкі ў другой чвэрці XIX ст. ствараліся тэрытарыяльныя камітэты. Так былі створаны:

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Яны былі закліканы ліквідаваць адасобленасць Сібіры, Беларусі, Літвы, Правабярэжнай Украіны, Польшчы, Каўказа ад унутраных губерняў Расійскай імперыі і садзейнічаць уніфікацыі іх адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання з цэнтральнымі губернямі. Кожны з пералічаных камітэтаў дзейнічаў у спецыфічныхдля свайго краю ўмовах, але мэты ў іх былі агульныя.

Існаванне камітэтаў па кіраванню асобнымі ўскраінамі — спецыфічная рыса функцыяніравання дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі другой чвэрці XIX ст. Гэтыя камітэты, якія нярэдка выконвалі ролю своеасаблівых тэрытарыяльных урадаў, здзяйснялі ў адносінах падведамасных ім ускраін функцыі законадарадчых інстанцый і органаў нагляду. У асноўным яны ўяўлялі сабой нешматлікія, часта надзеленыя шырокімі паўнамоцтвамі аб’яднанні, якія складаліся з асабліва давераных Мікалаю І вышэйшых саноўнікаў. Боязь урада, штодзейнасць гэтых камітэтаў можа выклікаць у грамадстве якія-небудзь надзеі на перамены, абумовіла іх сакрэтнасць[2][3][4].

Як правіла, такія камітэты не мелі сваіх канцылярый, а іх справаводства вёў у спецыяльным журна­ле запрошаны чыноўнік. Пасля таго як імператар прачытваў і адабраў справаводчыя дакументы камітэта, іх змест у форме «высочайших повелений» паведамляўся ў Дзяржаўны савет, Камітэт міністраў, Сенат, адпаведныя міністэрствы[5]. У выніку ўказы, першапачаткова распрацаваныя ў камітэтах, выходзілі з грыфам таго ведамства, якое іх канчаткова зацвярджала, альбо за асабістым подпісам імператара. Безумоўна, тэрытарыяльныя і іншыя сакрэтныя камітэты звужалі кампетэнцыю вышэйшых органаў улады.

Найбольш вядомы крытык заходнерусізму А. Цвікевіч адзначаў, што Камітэту была пастаўлена канчатковая задача русіфікаваць заходнія губерні[6].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лепеш, О. В. Комитет западных губерний: организация и деятельность (1831—1848 гг.) / О. В. Лепеш. — Минск: РИВШ, 2010. — 158 с. — ISBN 978-985-500-395-4
  2. Ерошкин, Н. П. Крепостническое самодержавие и его политические институты: (Первая половина XIX в.) / Н. П. Ерошкин. — М.: Мысль, 1981. — 252 с. — 186—188.
  3. Пресняков, А. Е. Россия в царствование императора Николая I // Ежемесячный журнал. — 1914. — № 6. — С. 87—91.
  4. Сыромятников, Б. И. Краткий обзор и указатель литературы по истории государственной власти по России / Б. И. Сыромятников. — М.: [О-во взаимопомощи слушателей Моск. гор. нар. ун-та им. А. Л. Шанявского], тип. п/ф. «Ломоносов», 1913. — 26 с. — С. 15.
  5. Середонин, С. М. Исторический обзор деятельности Комитета министров: к столетию Комитета министров (1802—1902): [в 5 т.]. — Т. 2: Комитет министров в царствование императора Николая Первого (1825 г. ноября 20—1855 г. февраля 18). Ч. 1 / составил С. М. Середонин. — Санкт-Петербург: издание Канцелярии Комитета министров, 1902. — [3], IX, 373 с., [6] л. портр. — С. 55.
  6. Цьвікевіч, А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. / Аляксандр Цьвікевіч; Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны; [Пасьляслоўе А. Ліса]. — 2-е выд. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 349, [1] с.: партр. — С. 15. — ISBN 5-343-01425-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Комитет западных губерний: организация и деятельность (1831—1848 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.02 : защищена 31.03.2005 : утверждена 22.06.2005 / Лепеш Оксана Васильевна. — Минск, 2005.
  • Камітэт заходніх губерняў у Расійскай імперыі другой чвэрці XIX ст. / Аксана Лепеш // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. ― № 12. ― С. 12―18.