Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі
Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1885 |
Смерць |
21 красавіка 1938 (52 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Дзейнасць | ваенны |
Канстанцін Канстанцінавіч Стрыеўскі (20 верасня (2 кастрычніка) 1885, в. Гальшаны — 21 красавіка 1938, Масква) — рэвалюцыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў народнае вучылішча ў Гальшанах. У 1896 годзе сям’я пераязджае ў Рыгу. З 11 гадоў пачаў працаваць у Рыжскіх чыгуначных майстэрнях. У 17-гадовым узросце ўступае ў рады РСДРП, выбіраецца членам падпольнага забастовачнага камітэта чыгуначных майстэрань. У 1908 годзе арыштаваны, сасланы ў Валагодскую губерню. У 1911 годзе прыязджае ў Маскву, дзе працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, у 1913 годзе арыштаваны і сасланы ў паўночныя паветы Аланецкай губерні. У 1916 годзе вярнуўся з ссылкі і быў прызваны ў армію, дзе працягваў рэвалюцыйную прапаганду. Прымаў удзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні.
З 1917 годзе — першы камісар па харчаванні. Пасля грамадзянскай вайны працуе ў Маскве на розных партыйных і дзяржаўных пастах. У канцы снежня 1922 года — дэлегат І з’езда Саветаў.
У 1927 годзе прызначаюць старшынёй Маскоўскага саўнаргаса. З чэрвеня 1930 года сакратар Маскоўскага абкома партыі і адначасова старшыня ВСНГ РСФСР. У 1932 годзе быў назначаны наркомам лёгкай прамысловасці РСФСР, абраны членам ЦВК СССР.
У 1937 годзе быў арыштаваны па справе Тухачэўскага. Растраляны 21 красавіка 1938 года. Рэабілітаваны пасля XX з’езда КПСС.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паўлючэнка, Н. У. Рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.170 — 171.
- Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 33 — 34.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Гальшанах
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Асобы
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)
- Члены УЦВК
- Члены ЦВК СССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР
- Народныя камісары