Канюк касматаногі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
Выклікаюць найменшыя асцярогі IUCN 3.1 Least Concern : / 106003521 |
Касматаногі канюк, таксама Зімняк (Buteo lagopus) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства ястрабіных (Accipitridae).
Змест |
Знешні від [правіць]
Агульная даўжыня 51-61 см, маса 800—1300 г. Падобны на канюка, але ніжні бок цела ў яго святлейшы. Названа гэта птушка так таму, што ў яе цэўкі апераны да пальцаў.
Распаўсюджванне [правіць]
Самы паўночны прадстаўнік групы, які мае кругапалярнае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.
Лад жыцця [правіць]
Засяляюць адкрытую тундру і лесатундру. Кормяцца галоўным чынам лемінгамі і іншымі дробнымі паўночнымі млекакормячымі і птушкамі. Пералётная птушка, якая даходзіць на зімоўках да Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі і паўднёвых частак ЗША. Мноства птушак зімуюць на Украіне.
Гл.таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канюк касматаногі
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
