Сокалападобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сокалападобныя
Kampfadler 02.jpg
Polemaetus bellicosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falconiformes (Sharpe, 1874)

Сямейства
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   175262
NCBI   8948
EOL   2869903

Сокалападобныя, дзённыя драпежныя птушкі (Falconiformes) — атрад птушак.

Атрад аб'ядноўвае 5 сямействаў, 79 родаў, 290 відаў.

Даўжыня цела 14—120 см, размах крылаў да 3 м, маса ад 35 г да 12 кг. Самкі звычайна буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, шорсткае, бураватае ці шэрае са стракацінамі. Крылы вострыя і вузкія ў сокалаў і шырокія, тупыя ў ястрабаў. Дзюба моцная, вострая, кручкападобная, каля асновы пакрыта голай, гладкай скурай — васкавіцай. Ногі моцныя. Кіпцюры вострыя (у грыфаў тупыя), загнутыя.

Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і невялікіх акіянічных астравоў. На Беларусі 22 віды, з якіх 14 у Чырвонай кнізе.

Вядуць пераважна дзённы спосаб жыцця (адсюль другая назва). Драпежныя, часта ўсёедныя.

Манагамы. Паўвывадкавыя птушкі. У кладцы ў буйных відаў 1—2 яйцы, у дробных да 7.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сокалападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.