Капенгагенская фондавая біржа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Капенгагенская фондавая біржа

Boerse 1.jpg

Тып

Фондавая біржа

Размяшчэнне

Капенгаген, Данія

Валюта

Дацкая крона

Біржавыя індэксы

OMX Copenhagen 20

Сайт

www.omxgroup.com

Капенгагенская фондавая біржа (дацк.: Københavns Fondsbørs) ажыццяўляе гандаль рознымі фінансавымі інструментамі. На ёй гандлююцца каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі), грашовыя інструменты (казначэйскія вэксалі), ф'ючарсы і апцыёны на працэнтныя стаўкі і індэксы, а таксама заключаюцца здзелкі на індэкс курсу акцый.

Біржа ў Капенгагене была заснавана ўказам Крысціяна IV у 1625 года і на працягу 350 гадоў (да 1974 года) займала элегантны будынак са шпілем на востраве Слотсхольмен. У 1996 годзе Капенгагенская фондавая біржа была ператворана ў акцыянернае таварыства. У выніку пераўтварэння 60 % акцый біржы апынулася ва ўладанні членаў біржы і па 20 % — у эмітэнтаў акцый і аблігацый, якія гандлююцца на біржы.

Паколькі Капенгагенская фондавая біржа з'яўляецца ўніверсальнай, на ёй гандлююцца ф'ючарсы і апцыёны. Сярод іх — ф'ючарсы і апцыёны на індэкс KFX і ф'ючарсы і апцыёны на акцыі. Капенгагенская фондавая біржа з'яўляецца шостым/сёмым па велічыні рынкам аблігацый у Еўропе па аб'ёме здзелак і рыначнага кошту аблігацый. Гэты рынак характарызуецца высокай ліквіднасцю дзякуючы наяўнасці на ім дзяржаўных і іпатэчных аблігацый.

Да канца 2000 года на Капенгагенскай фондавай біржы прайшлі лістынг акцыі 235 кампаній (у іх колькасці 10 замежных), што, улічваючы маштаб дацкай эканомікі, варта прызнаць вельмі паспяховым паказчыкам.

Ключавы фондавы індэкс — OMX Copenhagen 20, які ўключае ў сябе 20 найбольш ліквідных папер.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:OMX Copenhagen 20