Капец

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Капец — 1) валападобная куча бульбы ці караняплодаў, укладзеных на паверхні зямлі або ў неглыбокі катлаван, укрытых саломай і зверху зямлёй. Бульбу ці карняплоды пасля ўборкі падсушваюць, ссыпаюць на загадзя падрыхтаванае месца і накрываюць. З наступленнем халадоў слой зямлі павялічваюць. Каб бульба ці карняплоды не сапрэлі, у цэнтры капца ставяць калы, абкручаныя саломай, што забяспечвае неабходную цыркуляцыю паветра. Вакол капца на глыбіню 30 — 40 см капаюць канаўку для адводу талай веснавай вады. Капцы здаўна вядомыя па ўсёй Беларусі. Найбольш паўыраныя ў мясцовасцях з высокім узроўнем грунтавых водаў. У наш час у капцах захоўваюць бульбу і карняплоды ў сельгасгаспадарках пры адсутнасці сховішчаў.

2) насып вакол межавога слупа пры каморніцкіх абмерах.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах