Капліца-надмагілле Жукоўскіх (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца-надмагілле Жукоўскіх
53°54′16″ пн. ш. 30°19′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаегіпецкі стыль[d] і мадэрн
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-надмагілле Жукоўскіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як надмагілле Жукоўскіх. Помнік архітэктуры мадэрну і архаікі[1] (неаегіпецкі стыль[ru]). У склепе быў пахаваны маршалак шляхты Рагачоўскага павета Аляксандр Жукоўскі (18201915)[2] і, верагодна, ягоная жонка Клацільда з Цеханавецкіх (шыльда не захавалася).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана сенню на 4 егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі крылатымі дыскамі[ru] і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку[1].

Зноскі

  1. а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Старонк на сайце Польскіх могілак

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]