Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя (Дабраўляны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя
54°47′20″ пн. ш. 26°24′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1826
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000772шыфр 413Г000772
Map

Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Дабраўляны Смаргонскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1826[1] годзе, або ў канцы XIX ст. ў былым сядзібна-паркавым комплексе Гюнтараў. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

У пачатку 1990-х гадоў адноўлена мясцовымі вернікамі разам з тагачасным свірскім пробашчам ксяндзом Войцехам Ляманскім. Капліца была асвячана ў гонар святых апосталаў Пятра і Андрэя архібіскупам Мінска-Магілёўскім Казімірам Свёнткам у свята св. Андрэя Апостала, 30 лістапада 1993 г[2].

23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана кампактным кубападобным цагляным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады падзелены на 2 ярусы: 1-ы крапаваны прамавугольнымі нішамі, 2-і — вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Над прамавугольным уваходным праёмам размешчаны «ляжачы» аконны праём. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі. Зала асветлена 2 квадратнымі вокнамі на алтарнай сцяне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 116. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]