Казімір Свёнтак
| Казімір Свёнтак Kazimierz Świątek |
||
| Кардынал-свяшчэннік з тытулам царквы S. Gerardo Maiella | ||
|
||
|---|---|---|
| 13 красавіка 1991 — 14 чэрвеня 2006 | ||
| Царква: | Каталіцкая царква | |
| Пераемнік: | Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч | |
|
||
| 1999 — 2006 | ||
| Царква: | Каталіцкая царква | |
| Пераемнік: | біскуп Аляксандр Кашкевіч | |
| Імя пры нараджэнні: | Казімір Янавіч Свёнтак Kazimierz Świątek |
|
| Нараджэнне: | 14 кастрычніка 1914 г. Валк, Валкскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер у Эстоніі) |
|
| Смерць: | 21 ліпеня 2011 (96 гадоў) Пінск, Беларусь |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 8 красавіка 1939 | |
| Епіскапская хіратанія: | 21 мая 1991 | |
| Кардынал з: | 26 лістапада 1994 | |
| Узнагароды: |
|
|
Казімір СВЁНТАК (21 кастрычніка 1914 — 21 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рыма-каталіцкі кардынал.
Біяграфія [правіць]
Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, у г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была эвакуіравана. Пасля аднаўлення Польскай дзяржавы яны пасяліліся ў Баранавiчах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гiмназiю. У 1933 паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пiнску, у красавіку 1939 пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць вікарыем у мяст. Пружаны. У красавіку 1941 арыштаваны савецкімі ўладамі па абвiнавачваннi ў шпiянажы i два месяцы ўтрымлiваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 вызвалены немцамі з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафiянамi. У снежні 1944 зноў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II абвясцiў яго кардыналам. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтака аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў Пінску.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).