Кардэгарда

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кардыгардыя ў Каралеўскім ваенным коледжы Канады

Кардэгарда таксама ўжываецца кардыгардыя (фр.: corps de garde) — збудаванне ў фартэцыях і замках XVI—XVIII стагоддзяў для размяшчэння каравула.

Кардэгарды будаваліся з цэглы, каменю, часам у тэхніцы прускага мура, але для ВКЛ і Беларусі найбольш характэрнымі былі кардэгарды з дрэва. Прыкладам у пачатку ХІХ стагоддзя ў Слуцкай фартэцыі ўсе чатыры кардэгарды ля брамаў былі драўлянымі.

Звычайна будавалася ў комплексе з брамай. Унутры месціліся памяшканні для варты і афіцэраў. Часам кардэгарды аб'ядноўваліся з астрогам-мытняй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5