Брама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Брама (лац.: porta, англ.: gate, ням.: Tor) — шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю двара, горада, завода або ў асобны будынак.

Змест

[правіць] Абарончае дойлідства

У абарончай архітэктуры брама разумеецца як найчасцей ярусная кампазіцыя ў выглядзе вежы з каменю ці цэглы, якая служыла галоўным уваходам у абарончы комплекс (замак, фартэцыя, крэпасць і інш.).

Звычайна брама ўключалася ў ланцуг абарончых сцен і мела выразна абрончы характар. З XVI стагоддзя брамы набываюць складаныя дэкаратыўныя формы і багатае вонкавае афармленне ў архітэктуры рэнесансу і барока, пераўтварыліся ў парадныя ўезды з пышнай дэкаратыўнай апрацоўкай.

Брама магла дасягаць вялікіх памераў і быць самастойным развітым абарончым збудаваннем. Сярод дадатковых абарончых умацаваньняў якімі абсталёўваліся брамы былі рознага кшталту байніцы, машыкулі, каваныя герсы, падымальныя масты або ўзводы, дадатковыя фланкіруючыя вежы й інш. Для больш якаснай абароны брамы перад ёй маглі ўзводзіць перадбрам'е, барбакан або на пэўнай адлегласці ставіць вынесеную фланкіруючую вежу.

[правіць] Цывільнае дойлідства

Своеасаблівым тыпам брамы з'яўляецца трыумфальная арка. У якасці асобнага віду выдзяляюцца таксама брамы-званіцы, якія будаваліся ў манастырах і пры цэрквах.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах