Карксі-Нуя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карксі-Нуя
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 2,89 км² (1 студзеня 2018)[1]
Насельніцтва
  • 1 462 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Паштовыя індэксы
69101–69104
Карксі-Нуя на карце Эстоніі
Карксі-Нуя (Эстонія)
Карксі-Нуя
Карксі-Нуя (Эстонія)
Карксі-Нуя

Карксі-Нуя (эст.: Karksi-Nuia; да 1987 года пасёлак Нуя) — горад у паўднёвай частцы Эстоніі ў воласці Мульгі павета Вільяндзімаа. Горад без муніцыпальнага статусу. У 1999 годзе, з прычыны малой колькасці насельніцтва, быў аб’яднаны з воласцю Карксі і быў яе адміністрацыйным цэнтрам.

У горадзе захавалася сярэднявечная капліца, пабудаваная ў 1778 годзе царква Пеэтры, сядзіба Карксі, якая належала Генрыху Іагану фон Лівену, і праваслаўная царква (1868).

У 1991 годзе быў устаноўлены помнік эстонскаму пісьменніку Аўгусту Кіцбергу.

Зноскі

  1. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
  2. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 5 студзеня 2024.