Ліхула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліхула
эст.: Lihula
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 4,19 км² (1 студзеня 2018)[1]
Насельніцтва
  • 1 221 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Паштовыя індэксы
90302
Ліхула на карце Эстоніі
Ліхула (Эстонія)
Ліхула
Ліхула (Эстонія)
Ліхула

Ліхула (эст. Lihula) — горад у воласці Ляэнерана павета Пярну, Эстонія.

Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў 2017 года ўваходзіў у склад воласці Ліхула (ліквідаваная) павета Ляэнэмаа і быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Размешчаны на захадзе Эстоніі. За 113 км ад Таліна па шашы, да павятовага цэнтра — горда Пярну — 57 км. Плошча 4,19 км², шчыльнасць насельніцтва — 283,1 чал./км². Вышыня над узроўнем мора — 19 метраў.

На паўночны захад ад Ліхула праходзіць дарога Талін-Віртс, ад яе адыходзіць дарога на Пярну. Галоўная вуліца горада — Талінская шаша — праходзіць праз увесь горад з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, яе працягласць складае 20 кіламетраў.

Зноскі