Карлейн Ахтэрэктэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлейн Ахтэрэктэ
нідэрл.: Carlijn Achtereekte
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя канькабежны спорт[2][3]
Клуб Team Visma | Lease a Bike Women[d]
Нарадзілася 29 студзеня 1990(1990-01-29) (34 гады)
Грамадзянства
Афіцыйны сайт (гал.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карлейн Ахтэрэктэ (нідэрл.: Carlijn Achtereekte; нар. 29 студзеня 1990, Летэле, Нідэрланды) — нідэрландская канькабежка, якая спецыялізуецца ў класічным мнагабор’і, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2018 года, трохразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 3000 метраў. За спартыўныя заслугі, а таксама залаты медаль Зімовых алімпійскіх гульняў узнагароджана Ордэнам Аранскіх-Насау афіцэрскай ступені. Узнагароду ўручыў міністр аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння і спорту Нідэрландаў Бруна Бруйс. Цырымонія адбылася 23 сакавіка 2018 года на тэрыторыі Гротэ-Керк у Гаазе з прыёмам у караля і каралевы Нідэрландаў.

Зноскі

  1. https://www.procyclingstats.com/rider/carlijn-achtereekte
  2. SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.
  3. SpeedSkatingStats Праверана 5 мая 2022.