Карона (сетка гандлёвых цэнтраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Карона»
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 2006
Размяшчэнне Беларусь Мінск
Матчына кампанія ТАА «ТАБАК-ИНВЕСТ»
Сайт www.korona.by

«Карона» — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якая з'яўляюцца філіялам ТАА «ТАБАК-IНВЕСТ».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы гандлёвы цэнтр «Карона» адкрыўся ў Мінску ў 2006 годзе, праз тры гады адкрыўся ў Брэсце, яшчэ праз год — у Бабруйску. У 2011 годзе адкрыўся i ў горадзе Віцебск. На 23 снежня 2011 года ў Беларусі адкрыта 4 гандлёвых цэнтра «Карона».

Структура гандлёвых комплексаў[правіць | правіць зыходнік]

У ГЦ «Карона» прадстаўлены прадукты харчавання, а таксама прамысловая група: адзежа, спорттавары, посуд, касметыка, побытавая хімія, сувенірная прадукцыя, тэкстыль, цацкі і г.д. На тэрыторыі ГЦ акрамя харчовага аддзела дзейнічае супермаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна». Працуе рэстаран хуткага сілкавання «Піт-стоп», кафэ-піцэрыя «Амстэрдам», а таксама Забаўляльны цэнтр «Дыскаверы»[1].

Цікавыя рэчы[правіць | правіць зыходнік]

ГЦ «Карона» стаў першым гіпермаркетам у Беларусі, які працуе да 01.00 гадзін[1]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]