Кары Хейкіля
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кары Хейкіля (фін.: Kari Heikkilä; 10 студзеня 1960, Кангасала, Фінляндыя) — фінскі хакеіст, трэнер. З 16 жніўня 2011 г - галоўны трэнер зборнай Беларусі.
Змест |
Клубная кар'ера ў якасці гульца [правіць]
Як гулец выступаў за клубы: «Калгары» (фарм-клуб, WHL) (1978-1979), «Ільвес» (Тамперэ, Фінляндыя) (1980-1983, 1987-1989, 1992), Лулу (Швецыя) (1984-1986 ), «Віта Хястэн» (Швецыя) (1990-1991), «Фаса» (Італія) (1993-1994).
Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі, у якім правёў 277 гульняў і набраў 120 ачкоў (37 + 83).
Клубная кар'ера ў якасці трэнера [правіць]
- «Сундсваль» (Швецыя) (1995-1996)
- «Бодэн» (Швецыя) (1997)
- HPK (Хаменліна, Фінляндыя) (1998)
- «Васа спорт» (Фінляндыя) (1999-2000)
- «Кэрпэт» (Оулу, Фінляндыя) (2001-2004)
- «Лакаматыў» Яраслаўль, Расія (2004-2005, 2007-2010)
- "Металург" Магнітагорск, Расія (2010-2011)
- Зборная Беларусі (з 16 жніўня 2011).
Трэнерскія дасягненні [правіць]
- Золата чэмпіянату Фінляндыі - 2004
- Серабро чэмпіянату Фінляндыі - 2005 г.
- Бронза чэмпіянату Расіі - 2005 г.
- Серабро чэмпіянату Расіі - 2008 г.
- Серабро КХЛ - 2009
Спасылкі [правіць]
- Кары Хейкіля — статыстыка на European Hockey.Net (англ.)