Карэльскі перашыек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карэльскі перашыек. Паказаны межы паміж СССР і Фінляндыяй да і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг.
Возера Вуокса

Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі.

Геаграфічна гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км.

Найвышэйшы пункт Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр'я[1], вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора[2][3] (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 м[4], паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м[5], паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м[6]), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара[7][8].

Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці).

Гл. тасама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Д. И. Шитов. Карельский перешеек. Земля неизведанная. Часть 4: Восточный сектор. СПб., 2007. С. 54.
  2. (руск.) Ліст карты [ P-36-121-В,Г] Васкелово. Маштаб: 1:50 000. Стан мясцовасці на 1986 год. Выданне 1987 г.
  3. (руск.) Ліст карты P-36-121-В-а,б Волчья. Маштаб: 1 : 25 000. Квадрат 1146-1.
  4. Е. Л. Александрова. Санкт-Петербургская губерния. СПб., 2011. С. 559. ISBN 978-5-904790-09-7
  5. (руск.) Лист карты [ 6700/10-30°-510/20 Raasuli]. Масштаб: 1 : 20 000. Состояние местности на 1933 год. Издание 1934 г.
  6. Лемболовская возвышенность (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  7. 60°29,32′ пн. ш. 30°11,91′ у. д.HGЯO
  8. Найвышэйшы пункт Карэльскага пярэсмыка. geocaching.su (9 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]