Касцёл Святога Клімента (Севастопаль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Клімента
44°36′05″ пн. ш. 33°31′22″ у. д.HGЯO
Краіна Украіна, Расія
Месцазнаходжанне
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва 19051911 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 9230214000№ 9230214000
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Клімента — мураваны касцёл у Севастопалі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фундатарам севастопальскай каталіцкай парафіі ў першай палове XVIII стагоддзя быў заснавальнік горада расійскі контр-адмірал шатландскага паходжання Томас Мак-Кензі, па веравызнанні католік.

Касцёл быў пабудаваны ў 1911 годзе. Ён складаўся з галоўнай залы для набажэнстваў і дапаможных памяшканняў, хору з арганамі і званіцы, якая стаяла перад касцёлам. Дзейнічала да снежня 1936 года, пасля чаго савецкія ўлады яе закрылі, арыштаваўшы мясцовага пробашча, які пазней, а парафія знішчана. Праз год у святыні размясцілася мясцовая радыёстанцыя.

У часы Другой сусветнай вайны Севастопаль быў моцна разбураны, аднак будынак касцёла пацярпеў адносна няшмат.

З 1960 года па 2009 год у закрытай святыні размяшчаўся дзіцячы кінатэатр «Дружба». На пачатку 1990 гадоў супольнасць севастопальскіх католікаў распачала намаганні па вяртанні сваёй святыні. Іх хадайніцтва было задаволена толькі ў 2017 годзе. Першая Св. Імша ў святыні пасля яе вяртання вернікам адбылася 23 лістапада 2018 года.

Паводле мясцовых святароў, сёння каталіцкая супольнасць у Севастопалі налічвае каля 400 вернікаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прыстасаваны пад кінатэатр будынак святыні быў моцна перабудаваны. Замест званіцы з’явілася прыбудова да асноўнага будынка, хор перарабілі пад памяшканне для аператара і кінаабсталявання, у цэнтральнай наве панізілі скляпенне, а падлогу ўзнялі ў выглядзе амфітэатра[1].

Зноскі