Кассёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касьянскі сельсавет)
Кассёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Асіповіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Кассё
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Кассё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Кассё.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Касьянскі (Кассёўскі) сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ясенскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.