Бабруйская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бабруйская вобласць
Бабруйская вобласць
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Горад Бабруйск
Плошча 8,4 тыс. км²

Бабруйская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 гг. Утворана 20 верасня 1944 г. з раёнаў Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей. Цэнтр — горад Бабруйск. Плошча 19 700 км², насельніцтва 654 900 чалавек (1953 год). Абласная газета «Савецкая Радзіма».

Уключала 14 раёнаў:

Таксама ў вобласці было 4 гарады (Асіповічы, Бабруйск, Слуцк, Старыя Дарогі), 8 гарадскіх пасёлкаў (Глуск, Капыль, Клічаў, Любань, Старобін, Парычы, Урэчча, Чырвоная Слабада), 4 рабочыя пасёлкі (Глуша, Градзянка, Ялізава, Ясень).

8 студзеня 1954 года скасавана: Акцябрскі і Парыцкі раёны перададзеныя ў Гомельскую вобласць, Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны — у Магілёўскую, астатнія — у Мінскую вобласць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Атлас гiсторыi Беларусi ад старажытнасцi да нашых дзён. — Мінск: Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі, 2006. — С. 110. — 160 с. — ISBN 985-11-0376-4