Каталепсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каталепсія (грэч. κατάληψις — захоп, утрыманне) — расстройства рухальнай функцыі, якое праяўляецца ў захаванні хворым доўгі час нададзенай яму позы, у т.л. вельмі нязручнай. Бывае пры хваробе Паркінсона, істэрыі, шызафрэніі. Каталепсія можа выклікацца штучна ў стане гіпнозу. Лечаць асноўнае захворванне ў стацыянары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]