Квага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
† Квага
Quagga photo.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equus quagga quagga Boddaert, 1785

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   624996
NCBI   89252

Квага, Стэпавая зебра[1](Equus quagga quagga) — знішчаная непарнакапытная жывёла, раней лічылася асобным відам зебр; па дадзеных сучасных даследаванняў - падвід бурчэлавай зебры - Equus quagga quagga. Квагі жылі ў Паўднёвай Афрыцы. Спераду яны мелі паласатую расфарбоўку, як у зебры, ззаду - гнядая афарбоўка, даўжыню цела 180 см. Буры нішчылі кваг дзеля іх трывалых шкур. Квага - ці ледзь не адзіная з вымерлых жывёл, прадстаўнікі якога былі прыручаны чалавекам і выкарыстоўваліся для аховы статкаў: квагі нашмат раней хатніх авечак, кароў, курэй заўважалі набліжэнне драпежнікаў і папярэджвалі ўладальнікаў гучным крыкам «куаха», ад якога і атрымалі сваю назву.

Daniell Quagga.jpg

Апошняя дзікая квага была забітая ў 1878 годзе. Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама ў 1883 годзе.

Зноскі

  1. Квага, Стэпавая зебра ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.205

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нядаўна вымерлыя сысуны