З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лань, даніэль (Dama dama) — млекакормячая жывёла сямейства аленяў атрада парнакапытных.
Даўжыня да 1,6 м, вышыня ў карку да 1 м, маса да 120 кг, самкі драбнейшыя. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая з белымі плямамі, зімой шаравата-бурая. Каля хваста невялікая белая пляма — «люстэрка». Рогі ў самцоў лапатападобныя, самкі бязрогія.
Пашырана ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы, акліматызавана ў Амерыцы і Аўстраліі. Жыве ў мяшаных і лісцевых лясах. Корміцца травяністай, хмызняковай расліннасцю, лісцем, парасткамі, галінкамі, карой лісцевых парод дрэў.
Палігамы. Нараджаюць 1—2 цялят.
Аб'ект палявання і гадоўлі.
- Лань // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 2009.