Клімавіцкі манетны скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клімавіцкі манетны скарб — самы буйны з вядомых на Беларусі скарбаў антычных манет. Знойдзены ў Клімавічах (Магілёўская вобласць) у 1804 г. На сучасны момант месцазнаходжанне не вядома.

Складаўся з 1815 сестэрцыяў і дэнарыяў «першых рымскіх імператараў». Знаходка была здадзена ў Прыдворнае Казначэйства (Пецярбург), адтуль 8.12.1804 перададзена ў Эрмітаж і праз 9 дзён вернута назад. Далейшы лёс невядомы. Ухаваны, магчыма, у II ст. н. э.[1]

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993. С.331

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]