Кнігаўка
| Кнігаўка | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||
| Від: |
Кнігаўка |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
| ' | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Кнігаўка (Vanellus vanellus), невялікая птушка, распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў. Падвiдаў няма. У апярэнні чорны з зеленаватым, металiчным бляскам, белы i ржавы колеры. На галаве высокi чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам. Даўжыня цела 28-34 см. Размах крылаў 66-80 см. Голас: гучнае, трошкi хрыплае «кiі-р-вi», «кіі-р-віі». Месцы абітання — лугi з сярэдняй вiльготнасцю, пашы, вiльготныя палi паблiзу лугоў, дэльты рэк, берагi i рачныя астравы (даходзіць да вышыні ў 800—900 м в.у.м., у выключных выпадках — да 1000 м в.у.м.).
Арэал ад Еўропы (акрамя крайніх паўночнага ўсходу і поўдня) шырокiм поясам праз цэнтрэльную Азiю да Цiхага акіяна. Пералёты ў (канцы ІІ) III—IV, (канец V) VI—XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напр., у Вялікабрытаніі, Францыі, паўн. Італіі, Іспаніі, Турцыі). Месца зiмовак: заходняя i паўднёвая Еўропа, Брытанскiя астравы, Малая, паўднёвая i ўсходняя Азiя, Японскiя астравы, паўночная Афрыка.
Гняздо у неглыбокай ямцы сярод нiзкай раслiннасцi на адкрытым месцы, скупая высцiлка з сухой травы, D = 10-14 см, H = ~2 см. Яйкi: 4 (2-5), грушападобныя, аліўкавыя, алiўкава-зялёныя альбо светла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя i густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46,0 х 33,0 мм (42,0-50,0 х 31,0-34,0 мм).
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнігаўка
[правіць] Крыніца
- Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Czarnecki Z., Dodrowolski K.A., Jablonski B., Nowak E., Siwek. W. Ptaki Europy. Przewodnik terenowy. PWN, Warszawa, 2000. 391 s., 96 tablic z rysunkami. Пераклад пад агульнай рэд. Міхаіла Нікіфарава, перакладчыкі з польскай мовы: Дзмітры Вінчэўскі, Ірына Самусенка, Аляксандр Зарубаў, Таццяна Паўлюшчык. Навуковае выдавецтва ПВН, 2000. –349с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |