Кніга рэкордаў Гінэса
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Музей Гінеса ў Галівудзе
Кніга рэкордаў Гінэса (англ.: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусветных рэкордаў, дасягненняў чалавека, жывёл і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе размешчаны тэматычна. Упершыню апублікаваная ў 1955 годзе па замове ірландскай броварнай кампаніі «Гінес».
[правіць] Гісторыя
Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але з цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама пацешныя і экстравагантныя дасягненні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена больш за 5000 асобнікаў. А да 1956 аб'ём продажаў пераваліў за адзнаку 5000000 асобнікаў.
На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах свету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданне дадзенага зборніка.
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1998, С.359: арт.Кніга рэкордаў Гінеса
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга рэкордаў Гінэса- Афіцыйны сайт «Кнігі рэкордаў Гінэса»