Жывёлы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Жывёлы лац.: Animalia ці Metazoa), традыцыйна (з часоў Арыстоцеля) выдзеленая катэгорыя арганізмаў, у цяперашні час разглядаецца ў якасці біялагічнага царства. Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння заалогіі.
Класічнымі прыкметамі жывёл лічацца гетэратрофнасць (харчаванне гатовымі арганічнымі злучэннямі) і здольнасць актыўна перасоўвацца. Хаця існуе нямала жывёл, якія вядуць нерухомы лад жыцця, а гетэратрофнасць уласцівая таксама грыбам і некаторым раслінам-паразітам.
Да жывёл адносяцца разнастайныя арганізмы: млекакормячыя, паўзуны, земнаводныя, рыбы, птушкі, насякомыя, малюскі, марскія зоркі, чэрві і інш.