Кобра-К

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кобра-К — адзін з беларуска-славацкіх[1] варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-70.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-70 для ўзброеных сіл краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоў[2].

У 2001 годзе завод пачаў распрацоўку мадэрнізаванага варыянту БТР-70 сумесна са славацкай кампаніяй «Metapol», якая прапанавала для ўстаноўкі на бронетранспарцёр свой вежавы баявы модуль «Cobra» (які таксама прапаноўваўся для ўстаноўкі на БМП-1 і на мадэрнізаваны варыянт БТР OT-64 SKOT чэхаславацкай вытворчасці)[3].

Распрацоўка бронемашыны праходзіла ў 2001—2002 гадах, у ёй удзельнічалі 140-ы рамонтны завод, беларускае ААТ «Пеленг», а таксама славацкія фірмы «Metapol» і «ZTS Dubnica»[4]. У далейшым, першая «Кобра-К» прыняла ўдзел у комплексных аператыўна-тактычных вучэннях «Бярэзіна-2002», якія праходзілі з 27 мая па 2 чэрвеня 2002 года[5].

У кастрычніку 2002 года дэманстрацыйны ўзор бронемашыны «Кобра-К» удзельнічаў у міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі SOFEX-2002 у Амане (Іарданія), на якой прадэманстраваў свае баявыя і тэхнічныя магчымасці. Па выніках выпрабаванняў «Кобра-К» была ўзнагароджана срэбным медалём выстаўкі[6].

Пазней «Кобра-К» была прадстаўлена 13—16 мая 2003 года ў Мінску на 2-й міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2003 як экспартны варыянт мадэрнізацыі БТР-70[3].

Вонкавыя выявы
Кобра-К на ваенным парадзе ў Судане (2008).

У 2007 годзе Судан закупіў два бронетранспарцёра «Кобра-К»[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе пераабсталявання БТР-70 у «Кобра-К» ладзіўся капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ЗМЗ-4905 замяняюць на 8-цыліндравы дызельны рухавік КАМАЗ-7403.10 з магутнасцю 260 к. с.)[8].

Вежа дэмантавана, замест яе усталяваны вежавы баявы модуль Cobra, узброены 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А42 (з боекамплектам 300 снарадаў), спараным з ёй 7,62-мм кулямётам ПКТ (з боекамплектам 1600 патронаў), у дэсантным аддзяленні размешчаны СТРК 9П135М (з 3 ракетамі)[8]. Баявой модуль вырабляецца на заводзе ZTS у горадзе Дубніца-над-Вагам[9].

Усталявана палепшаная сістэма кіравання агнём з прыцэлам BPK-2-42. Вырабляецца замена радыёабсталявання — замест радыёстанцыі Р-123М усталявана радыёстанцыя Р-173 з перамоўнай прыладай Р-174[3].

Таксама бронемашына абсталявана шасцю 81-мм дымавымі гранатамёты 902В «Туча-2» і сістэмай кандыцыянавання[4] DATO-V нямецкай вытворчасці.

Варыянты і мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць звесткі пра тое, што разглядалася магчымасць ўстаноўкі модуля Cobra на БТР-60ПБ[2].

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бронетраеспортёр Кобра-К
  2. а б Валерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002
  3. а б в Алексей Мазепов. MILEX 2003 // журнал "Техника и вооружение", № 8, 2003. стр.11-14
  4. а б Валерий Ковалев. В дело вступают «Кобры»… // «Красная звезда» от 25 октября 2001
  5. а б 7 мая 140-й ремонтный завод (Борисов) отмечает 60-летие со дня основания // «Во славу Родины» от 4 мая 2003
  6. подполковник запаса Николай Макаревич. Успех приходит к тем, кто умеет работать надежно и качественно Архівавана 23 верасня 2018. // «Во славу Родины», № 81 от 30 апреля 2013
  7. United Nations Register of Conventional Arms(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2019. Праверана 25 лютага 2019.
  8. а б Капитальный ремонт и модернизация Кобра-К Архівавана 31 кастрычніка 2020. / официальный сайт ОАО «140-й ремонтный завод»
  9. капитан М. Тополь. Военная промышленность стран Восточной Европы // "Зарубежное военное обозрение", № 12, 2017. стр.23-28
  10. Как Беларусь выглядит на фоне мировых торговцев оружием? // Новости Tut.by, 11 марта 2013 Архівавана 3 снежня 2019.