Коркінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Коркінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 59 615 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Плошча
  • 102,76 км²
Коркінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Коркінскі раён (руск.: Ко́ркинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі.

У 2022 годзе Коркінскі муніцыпальны раён быў скасаваны, а ўсе гарадскія паселішчы, якія ўваходзілі ў яго склад, былі аб’яднаны ў Коркінскую муніцыпальную акругу.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Коркіна.

Коркінскі раён знаходзіцца за 35 кіламетраў на поўдзень ад Чалябінска, мяжуе з тэрыторыямі Капейскай гарадской акругі, Еткульскага і Сасноўскага раёнаў. Размешчаны недалёка ад аўтамагістралі Чалябінск — Магнітагорск, паблізу чыгункі Чалябінск — Троіцк.

У 1931 годзе ў Чалябінскім басейне адкрыта адно з самых багатых па запасах вугалю Коркінскае каменнавугальнае радовішча. З 1932 года Коркіна — рабочы пасёлак. 2 кастрычніка 1942 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР рабочы пасёлак Коркіна Еткульскага раёна пераўтвораны ў горад абласнога падпарадкавання.

У 2005—2022 гадах — Коркінскі муніцыпальны раён.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]