Кота

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кота
(கோட்டா)
Kota women 1870.jpg
Агульная колькасць 1500
Рэгіёны пражывання Індыя
Мова кота
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы тода, тамілы, бадага

Кота (саманазва கோட்டா ) — малы народ на поўдні Індыі. Жывуць на тэрыторыі штатаў Тамілнад, Карнатака, Керала, Андхра-Прадэш. Агульная колькасць - 1500 чал.[1].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Кота — блізкія суседзі тода, размаўляюць на падобнай мове, аднак у адрозненні ад апошніх спецыялізуюцца на рамястве, а не на жывёлагадоўлі. Як і тода, яны лічаць сябе мясцовымі карэннымі жыхарамі, створанымі іх галоўным бажаством. Генетычныя даследаванні паказваюць іх блізкасць да іншых дравідамоўных народаў Індыі. Асаблівасці культуры кота тлумачаць іх працяглым існаваннем у горнай мясцовасці ізалявана ад цывілізацыі.

Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным заняткам кота з'яўляецца рамяство. Яны лічацца добрымі кавалямі, гарбарамі, ювелірамі, плятуць кошыкі, робяць парасоны і г. д. Суседнія плямёны запрашаюць кота пад час святаў ў якасці артыстаў. Земляробства з'явілася толькі ў канцы XIX ст. і абмежавана агародніцтвам. Некаторыя надзелы кота атрымалі ў карыстанне ад суседзяў-тода, за што выплачваюць ім даніну часткай ураджаю. Акрамя таго, у кота здаўна прынята рабіць цырыманіяльныя падарункі пэўным родам тода.

Існуе шмат традыцыйных забарон, якія абмяжоўваюць кота ў іх занятках (у прыватнасці, жывёлагадоўляй) і перайманні сучасных тэхналогій. Але ў адрозненні ад суседзяў яны ядуць мяса, яйкі, выменьваюць у тода малако, масла і тварог на гародніну і рамесныя вырабы.

Вёскі тода невялікія, рэдка перавышаюць 40-60 хацін. Іх насельніцтва падзяляецца на 3 экзагамныя групы керы (літаральна "вуліца"). Шлюбы знутры кожнай з іх забаронены, аднак магчыма мець шлюб з прадстаўніком сваёй керы з іншай вёскі. На чале вясковай абшчыны стаяць старшыні готга-рн, аднак іх улада абмежавана.

Звычайная вопратка ў мужчын і жанчын складаецца з белай кашулі, доўгай насцегнавой повязі і наплечнага пакрывала.

Сем'і пашыраныя і нуклеарныя. У мінулым былі распаўсюджаны паліандрычныя шлюбы. Главой сям'і з'яўляецца мужчына. Спадчына перадаецца па мужчынскай лініі.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова кота належыць да дравідыйскай групы моў. Блізкая да мовы тода. Пісьмовасць пераважна на аснове тамільскага алфавіту.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная рэлігія - політэізм, шанаванне шматлікіх багоў і духаў. З пач. XX ст. яна ўвабрала ў сябе многія рысы індуізму. Кота будуюць храмы. Вылучаецца пласт святароў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]