Красавіцкае каханне
|
|
|
| Красавіцкае каханне, 1855—1856 | |
| April Love | |
| палатно, алей, рукапіс. 89×50 см | |
| Галерэя Тэйт, Лондан |
«Красавіцкае каханне» (англ.: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х'юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.
Апісанне [правіць]
Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання.
На першым паказе Х'юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[1]
|
Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям Морыс[2].
Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), на якой Х'юз ажаніўся ў 1855 годзе[3].
Зноскі
- ↑ April Love, Arthur Hughes.
- ↑ April Love - Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
- ↑ Arthur Hughes - Biography on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.