Краўн-эфіры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Краўн-эфіры (Краўн-злучэнні) — макрагетэрацыклічныя злучэнні, якія змяшчаюць у сваіх цыклах больш за 11 атамаў, з якіх не менш за чатыры - гетэраатамы, якія звязаныя паміж сабой этыленавымі масткамі.

Як правіла, гетэраатамам з'яўляецца атам кіслароду. Калі адзін або некалькі атамаў кіслароду замененыя атамамі азоту або серы, то злучэнні называюцца адпаведна азакраўн- або тыакраўн-эфірамі. Калі краўн-эфіры кандэнсаваныя з бензольнымі або цыклагексанавымі кольцамі, то яны адносяцца да бензакраўн- або цыклагексанкраўн-эфіраў. Атрыманы краўн-эфіры, якія змяшчаюць у цыкле атамы P, Si, As, а таксама амідныя, складанаэфірныя і некаторыя іншыя функцыянальныя групы.

Наменклатура[правіць | правіць зыходнік]

Краўн-эфіры

У трывіяльных назвах краўн-эфіраў агульная колькасць атамаў у цыкле і колькасць гетэраатамаў пазначаюць лічбамі, якія ставяць перад і пасля слова «краўн». Паводле ІЮПАК краўн-эфіры ўяўляюцца як вытворныя цыклічных вуглевадародаў:

  • формула I — 12-краўн-4; (1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкан)
  • формула II — 1,10-дыяза-18-краўн-6; (1,4,10,13-тэтраокса-7,16-дыязацыклаоктадэкан)
  • формула III — 1,7-дытыа-15-краўн-5
  • формула IV — дыбенза-18-краўн-6
  • формула V — цыклагексана-15-краўн-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краўн-эфіры // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.466
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.