Кроз, дэпартамент
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кроз Creuse |
|
|---|---|
Герб |
|
| Месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| Інфармацыя | |
| Нумар: | 23 |
| Рэгіён: | Лімузен |
| Акруг: | 2 |
| Кантонаў: | 27 |
| Камун: | 260 |
| Статыстыка | |
| Насельніцтва | 97-е месца |
| -1999 | 124,5 тыс. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 22/км² |
| Плошча: | 5565 км² |
Кроз (фр.: Creuse) — дэпартамент у цэнтральнай вобласці Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лімузен. Парадкавы нумар 23. Адміністрацыйны цэнтр — Герэ. Насельніцтва 124,5 тыс. чалавек (97-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
[правіць] Геаграфія
Плошча тэрыторыі 5565 км². Праз дэпартамент працякае рака Кроз і шэраг яе прытокаў.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 27 кантонаў і 260 камун.
[правіць] Гісторыя
Кроз — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Марш. Назва паходзіць ад ракі Кроз.
[правіць] Спасылкі
- Conseil General website (in French)
- Prefecture website (in French)
