Новая Каледонія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Новая Каледонія
Nouvelle-Calédonie
Flag of New Caledonia.svg Герб Новай Каледоніі
Сцяг Новай Каледоніі Герб Новай Каледоніі

Каардынаты: 21°04′17″ пд. ш. 165°20′36″ у. д. / 21.071389° пд. ш. 165.343333° у. д. (G) (O) (Я)

LocationNewCaledonia.png
Гімн: «Марсельеза»
Дата незалежнасці не
Афіцыйныя мовы Французскі
Сталіца Нумеа
Найбуйнейшыя гарады Нумеа
Форма кіравання Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Францыі
Прэзідэнт
Старшыня ўрада
Вярхоўны камісар
Франсуа Аланд
Філіп Гомес
Іў Дасанвіл
Плошча
• Усяго
154-я ў свеце
18 575 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

230 000 чал. (182-я)
13 чал./км²
ВУП
  • Разам (2003)
  • На душу насельніцтва

$3,3 млрд.
$15 000
Валюта Французскі ціхаакіянскі франк
(XPF)
Інтэрнэт-дамен .nc
Тэлефонны код +687
Часавы пояс +11

Новая Каледо́нія (фр.: Nouvelle Calédonie) — французская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Меланезіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зеландыі. Сталіца — горад Нумеа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н.э. Прыкладна ў ХІ стагоддзі сюды прыбылі палінезійцы і перамяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для еўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва вострава мае паходжанне ад старажытнай назвы Шатландыі — Каледонія.

З 1853 года востраў перайшоў пад французскае кіраванне. З 1864 да 1894 года тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакаранне камунары. Пад час Другой суветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.

З 1946 года астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманне незалежнасці астравоў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у французскім парламенце.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Новая Каледонія

Новая Каледонія — астраўная краіна. Большую частку яе займае востраў Новая Каледонія (16,8 тыс. км²) або, як яго яшчэ называюць Гран-Тэр (Grande Terre, літаральна "Вялікая зямля"). У яе склад таксама ўваходзяць астравы Луаятэ, архіпелаг Чэстэрфілд, архіпелаг Белеп і невялікі астравок Іль-дэ-Па.

Гран-Тэр сфарміраваўся прыкладна 85 - 65 млн гадоў таму, калі адарваўся спачатку ад Аўстраліі, а потым ад Новай Зеландыі. Яго паверхня гарыстая. Найвышэйшы пункт - гара Панье - ўзвышаецца на 1628 м над узроўнем мора. Толькі на крайняй поўначы і поўдні маюцца значныя раўнінныя прасторы. Узбярэжжа месцамі атачае каралавы рыф. Далёка на поўнач сягае Бар'ерны рыф Новай Каледоніі. Востраў багаты на карысныя выкапні. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх у свеце радовішчаў нікелю. Акрамя таго, ёсць радовішчы жалеза, хрому, кобальту, марганцу і г. д. Пераважаюць чырвона-бурыя глебы. Рэк шмат, але яны кароткія, многія яшчэ і парожыстыя.

Клімат Новай Каледоніі адзін з найбольш спрыяльных ў Меланезіі. Сярэдняя гадавая тэмпература — +23°C - +24,5°C. Спякотны сезон працягваецца са снежня да сакавіка, прахалодны — з ліпеня да жніўня. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1000 мм на ўзбярэжжы да 4000 мм у гарах. Найменш дажджлівыя месяцы з верасня да лістапада.

Лясы займаюць прыкладна 15% тэрыторыі. Сярод дрэваў сустракаюцца карысныя хвойныя пароды, у тым ліку каўры і новакаледонская хвоя, а таксама сваяк эўкаліпту - ніаулі. Большая частка Гран-Тэр пакрыта травой. На поўдні сустракаецца эндэмічны від мака (maquis minier).

Фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі, у тым ліку эндэмічнай варонай, якая лічыцца адной з найразумнейшых істот у свеце пасля прыматаў і карыстаецца ў паўсядзённым жыцці самаробнымі прыладамі працы, а таксама хутканогай нялётнай птушкай кагу (Rhynochetos jubatus) і вялікім голубам (Ducula goliath). Ёсць вельмі рэдкія віды яшчарак і аманіты.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Новая Каледонія ў тэмах